СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Устава судовая вялікага князя Альгерда (1359) |
Заканадаўчы акт (многія гісторыкі лічаць яго фальсіфікаваным), падпісаны ў Вільні вялікім князем Вялікага княства Літоўскага Альгердам Гедымінавічам у 1359 г. з мэтай удасканалення судовага заканадаўства, у якім ён нібыта перадаваў судовыя функцыі язычніцкіх жрацоў крывей (крэваў) мясцовым харужым.
Месцазнаходжанне арыгінала невядома. Тэкст захаваўся ў складзе выпіса, нібыта выдадзенага Віленскім замкавым пісарам Іванам Чыжом у 1451 г. Копія выпіса знойдзена ў паперах гісторыка Т. Нарбута. Некаторыя гісторыкі лічаць, што аўтарам тэксту Устава, верагодна, з'яўляўся сам Т. Нарбут.
Сп. ад
Устава Альгерда аб крэвах (1359) |
Крыніцы iнфармацыі
Крыве / Валерый Пазднякоў // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. — Мінск, 2006. — Т. 2. — С. 149.
Аб ролі язычніцтва ў перыяд ВКЛ (на прыкладзе гістарычнай крыніцы "Устава судовая" в. кн. Альгерда 1359 г.) / В. А. Пілецкі // Актуальныя праблемы станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці : да 90-годдзя ўтварэння БССР : матэрыялы рэспубліканскай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі, г. Мінск, 27 лютага 2009 г. : у 2 ч. — Мінск, 2009. — Ч. 1. — С. 26—31. (1Н//154096(039))
Унікальная храналагічная адзнака ў дакуменце вялікага князя Альгерда // Беларускі археаграфічны штогоднік. — Мінск. — 2002. — Вып. 3. — С. 99—100. (3ОК9193)
Сайт: Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |