unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Каруза, Павел Іосіфавіч (музыказнавец ; 1906—1988)

    Месца нараджэння: в. Ваўкалатка Дзісенскага павета Віленскай губерні (цяпер д. Волколатка Вілейскага раёна Мінскай вобласці). Беларускі фалькларыст, музыказнавец, кампазітар, грамадска-палітычны дзеяч Заходняй Беларусі. Скончыў школу ў Браславе (1924), Віленскую кансерваторыю (1928). З 1927 г. старшыня ЦК Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі (БХД) і галоўны рэдактар газеты БХД "Biełaruskaja Krynica". Як рэдактар неаднаразова прыцягваўся польскай адміністрацыяй да судовай адказнасці. Член польскага сейма (1928–1930). Пасля разгону сейма Юзафам Пілсудскім пераехаў у Мінск (1934). Сасланы на Салаўкі (1934–1947). Пасля вызвалення працаваў у Доме творчасці ў Маладзечне (1947–1948). Паўторна сасланы ў Нарыльск (1947–1955). Пасля 1955 г. жыў у Вільні, дзе і памёр.
    Пад уплывам фалькларыста Антона Грыневіча пачаў збіраць беларускі мелас, апрацоўкі якога выкарыстоўваў у выканаўчай практыцы хору. Працаваў у Дзяржаўным ансамблі польскай песні і танцу Літоўскае ССР, супрацоўнічаў з фалькларыстамі ІМЭФ АН БССР. Падрыхтаваў да выдання музычныя запісы А. Грыневіча. Напісаў "Камеpную сімфонію", пабудаваную на беларускім меласе; песні на тэксты Я. Купалы, Я. Коласа, Н. Гілевіча, Л. Геніюш, М. Багдановіча і інш.

        Варыянтная форма імя
    Karuža, Petras (1906—1988) (літоўская мова)
    Karuza, Petras (1906—1988)
    Каруза, Павел Язэпавіч (1906—1988)
    Каруза, Павел Осіпавіч (1906—1988)
    Карузо, Павел Иосифавич (музыковед ; 1906—1988) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794–1991 : энцыклапедычны даведнік. У 3 т. Т. 1 / Леанід Маракоў. — Мінск, 2002.
    Каруза Павел / Канстанцін Місуна // Кантакты і дыялогі. ― 2002. — № 3—4. — С. 31—32.
    Каментары // Успаміны пасла / Аляксандр Стагановіч. ― Мінск, 2011. — С. 194.
    Сайт «Википедия». Дата звароту: 30.06.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере