unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

ЛАНГАБАРДЫ

    Адно з германскіх плямёнаў. Падчас Вялікага перасялення народаў у 300–700 гг. плямёны з поўначы і Усходу Еўропы захоплівалі тэрыторыі спачатку існуючай, а потым былой Заходняй Рымскай імперыі. Адным з такіх плямёнаў былі лангабарды (або ламбарды), якія ў пачатку новай эры жылі на поўдні Скандынаўскага паўвострава. У I стагоддзі яны мігравалі на паўночны ўсход Германіі, а да канца V стагоддзя пасяліліся ў рымскай правінцыі Панонія, якая знаходзілася на тэрыторыях сучаснай Венгрыі і Аўстрыі. У 568 годзе лангабарды захапілі большую частку Апенінскага паўвострава і заснавалі каралеўства, якое існавала больш за 200 гадоў, да 774 года. Ад лангабардаў зыходзіць сучасная назва паўночнаітальянскай вобласці Ламбардыя.

    СІНОНІМЫ І ЎМОЎНЫЯ СІНОНІМЫ
        ламбарды (плямёны)

    
    ЭКВІВАЛЕНТ НА ІНШАЙ МОВЕ
        ЛАНГОБАРДЫ
    
    ВЫШЭЙСТАЯЧЫЯ ТЭРМІНЫ
        СТАРАЖЫТНЫЯ ГЕРМАНЦЫ

        КРЫНІЦЫ IНФАРМАЦЫІ
    Всемирная история : энциклопедия. — Москва, 2003.
    Большая Российская энциклопедия. [В 35 т.]. Т. 16. — Москва, 2010.
        БД "Авторитетные файлы" Нацыянальнага інфармацыйна-бібліятэчнага цэнтра ЛІБНЕТ.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере