unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Чаравачыцы, вёска (Кобрынскі раён)

    Вядома з 15 ст. як уладанне князёў Кобрынскіх, у Кобрынскім княстве. З 1532 г. – у складзе Кобрынскай эканоміі, уладанне каралевы Боны. У 1563 г. Чаравачыцы – Двор, цэнтр Чаравачыцкай воласці, тэрыторыя Патрыкаўскага войтаўства Кобрынскай эканоміі. У 1724 г. (па іншых крыніцах – у 1757 г.) Чаравачыцы – цэнтр аднайменнага ключа Кобрынскай эканоміі. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) у складзе Расійскай імперыі ў Кобрынскім павеце (па іншых крыніцах – пасля 1793 г.), з 1801 г. – у Гродзенскай губерні. З 1921 г. у складзе Польшчы, у Прускаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, са студзеня 1940 г. – у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з кастрычніка 1940 г. – у Батчынскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Батчынскім сельсавеце Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.

        Гл. таксама
    Черевачицы, деревня (Кобринский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 4. Брэсцкая вобласць, кн. 2. — Мінск, 2007.
    Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці / Я. Н. Рапановіч. — Мінск, 1980.
    Немцевичи и Черевачицы / Александр Ильин // Юльян Урсын Нямцэвіч: асоба ў кантэксце часу : да 250-годдзя з дня нараджэння : міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, Брэст, 30—31 мая 2008 года. ― Брэст, 2008. ― С. 139―147. (1Н//146978(039))
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 18.04.2014.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере