unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Марыупаль, горад (Данецкая Народная Рэспубліка; Расія)

    Заснаваны ў 1780 г. грэкамі – перасяленцамі з Крыма ў вусці р. Кальміус каля пасёлка Кальміўская слабада і вартавога паста (малаўмацаванай крэпасці) Паўлаўск (цяпер тэрыторыя Марыупаля). Павятовы горад Азоўскай (1780 – 1783 гг.), Екацярынаслаўскай (1783 – 1796 гг, 1802 – 1807, 1872/73 – 1920; да 1796 г. Екацярынаслаўскае намесніцтва), Новарасійскай (1796 –1802 гг. ) губерняў. У 1859 – 1872/73 гг. уваходзіў у склад Аляксандраўскага павета Екацярынаслаўскай губерні. Са студзеня 1918 г. у Марыупалі ўстаноўлена савецкая ўлада. Павятовы (1920 – 1923 гг.) акруговы (1923–1925 гг.) цэнтр Данецкай губерні, акруговы цэнтр УССР (1925 –1930 гг). У 1930–1932 гг. у прамым падпарадкаванні УССР. У лютым– ліпені 1932 г. уваходзіў у склад Днепрапятроўскай вобласці, з ліпеня 1932 г. – Данецкай (у 1938 – 1961 гг. Сталінскай) вобласці УССР (с 1991 г. Украіны). У кастрычніку 1941 г. горад заняты германскімі войскамі. Вызвалены 10 верасня 1943 г. у ходзе Данбаскай аперацыі. У 1948–1989 гг. называўся Жданаў. У красавіку – чэрвені 2014 г. знаходзіўся пад кантролем самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі. З 30.09.2022 г. у Расійскай Федэрацыі, адміністрацыйны цэнтр Марыупальскага раёна Данецкай Народнай Рэспублікі (да 21.2.2022 г. – на Украіне).
    Знаходзіцца на беразе Азоўскага мора, у вусці р. Кальміус.

        Варыянтная форма назвы
    Жданаў, горад (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Мариуполь, город (Донецкая Народная Республика; Россия) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Большая Российская энциклопедия. [В 35 т.]. Т. 19. — Москва, 2012.
    Беларуская энцыклапедыя. Т. 10. — Мінск, 2000.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере