unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ходзька, Аляксандр (паэт ; дыпламат ; 1804—1891)

    Месца нараджэння: маёнтак Крывічы Віленскага ваяводства (цяпер – Мядзельскі раён Мінскай вобласці). Беларускі і польскі паэт, усходазнавец, дыпламат, перакладчык. Вучыўся на філалагічным аддзяленні Віленскага ўніверсітэта (1820–1823), на аддзяленні ўсходніх моў пры Азіяцкім дэпартаменце Міністэрства замежных спраў (Санкт-Пецярбург; 1824–1831). Рускі консул у Персіі (1830–1845). Пасля адстаўкі – у Парыжы. Прафесар кафедры славянскіх літаратур Калеж дэ Франс (Collège de France) (1857–1884), якую да гэтага узначальваў Адам Міцкевіч.
    Аўтар вершаў, балад, легенд, элегій. Сфера інтарэсаў: усходнія і славянскія мовы і літаратуры. Склаў польска-англійскі і англійска-польскі слоўнік. Перакладаў вершы з персідскага, выдаў персідскую граматыку ў Парыжы і інш.
    Бацька: Ян Ходзька (1777–1851).

        Варыянтная форма імя
    Барэйка, Аляксандр (1804—1891)
    Барэйка-Ходзька, Аляксандр (1804—1891)

        Гл. таксама
    Chodźko, Aleksander (паэт ; дыпламат ; 1804—1891) (польская мова)
    Ходько, Александр (поэт ; дипломат ; 1804—1891) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 17. — Мінск, 2003.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2. — Мінск, 2003.
    Сайт «Википедия». Дата звароту: 01.03.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере