unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Кумок, Якаў Невахавіч (пісьменнік ; 1932—2011)

    Месца нараджэння: г. Мiнск. Пісьменнік. Скончыў геалагічны факультэт Сярэднеазіяцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Ташкенце (1955). Працаваў геолагам (1955–1960), з 1956 г. – у журналістыцы (газета "Камсамолец Узбекістана" і інш.), рэдактарам на тэлебачанні. Жыў у Маскве (пасля 1960). У 1997–2001 гг. – галоўны рэдактар часопіса "Русский еврей". Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1978).
    Аўтар кніг пра вядомых геолагаў І. М. Губкіна, А. С. Фёдарава, А. П. Карпінскага ў серыі ЖЗЛ, раманаў, апавяданняў, філасофскіх эсэ; напісаў каментары да Эклезіяста, ілюстрацыі да якіх зрабіў Эрнст Неізвестны, разам з ім удзельнічаў у двухмоўным выданні "Кнігі Іова", у 2005 г. выйшла іх жа сумесная праца "Прарокі".

        Гл. таксама
    Кумок, Яков Невахович (писатель ; 1932—2011) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Мінскі суаўтар Эрнста Неізвестнага / А Карлюкевіч // Культура. — 2001. — 9—15 чэрв. (N 23). — С. 9.
    Сузор'е беларускага памежжа : беларусы і народжаныя ў Беларусі ў суседніх краінах : энцыклапедычны даведнік. ? Мінск, 2014.
    Милимойе, или Рукопись, прочитанная на баррикаде : роман / Яков Кумок. — Москва ; Минск, 1997.
    Российская еврейская энциклопедия. Т. 2. — Москва, 1995.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 12.01.2023.
    Сайт "Koob.ru". Дата звароту: 12.01.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере