unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Крым

    Самыя раннія жыхары Крыма – кімерыйцы. У 6 ст. да н. э. тут заснавалі калоніі старажытныя грэкі. Існавала Баспорская дзяржава. Пазней Крым адышоў да Рымскай імперыі, яго частка потым стала візантыйскай. У 13 ст. заваяваны манголамі і ўключаны ў Залатую Арду. У 1440-я гг. існавала Крымскае ханства, васал Асманскай імперыі. У 1783 г. Крым быў далучаны да Расіі. З 1921 г. – аўтаномная рэспубліка РСФСР. З 1945 г. – Крымская вобласць у складзе РСФСР. У 1954–1991 гг. – у складзе УССР. Перадача Крыма са складу РСФСР у склад УССР была здзейснена на падставе Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 лютага 1954 г. і тлумачылася "агульнасцю эканомікі, тэрытарыяльнай блізкасцю і цеснымі гаспадарчымі і культурнымі сувязямі паміж Крымскай вобласцю і Украінскай ССР". З 1991 г. адноўлена Крымская АССР. У 1992 г. – перайменавана у Рэспубліку Крым, а ў 1994 г. – у Аўтаномную Рэспубліку Крым у складзе Украіны. Сталіца – Сімферопаль. 17 сакавіка 2014 г., абапіраючыся на рэзультаты рэферэндуму, Вярхоўны Савет Аўтаномнай Рэспублікі Крым абвясціў Крым незалежнай суверэннай дзяржавай – Рэспублікай Крым, у якой Севастопаль мае асобы статус. 18 сакавіка 2014 г. падпісаны дагавор паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Крым аб уваходжанні ў склад РФ Рэспублікі Крым, уключаючы горад з асобым статусом Севастопаль.
    Размешчаны на Крымскім паўвостраве.

    Літаратуру аб прыродзе Крыма гл. таксама : Крымскі паўвостраў, Паўднёвы бераг Крыма

        Варыянтная форма назвы
    Аўтаномная Рэспубліка Крым (Украіна)
    Крым, Рэспубліка (Расія)
    Крымская АССР (скарачэнне)
    Крымская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

        Гл. таксама
    Крымскае ханства
    Крымская вобласць
    Крымскі паўвостраў (Еўропа Паўднёва-Усходняя)
    Крым (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Всемирная история : энциклопедия. — Москва, 2003.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 8. — Мінск, 1999.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере