unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Аўстрыя

    Афіцыйная назва – Аўстрыйская Рэспубліка. Тэрыторыя Аўстрыі была заселена чалавекам у эпоху ранняга палеаліту. З канца 1 ст. да н. э. – у складзе Рымскай імперыі. У 803 г. Карл Вялікі стварыў на тэрыторыі сучаснай Ніжняй Аўстрыі пагранічную вобласць (марку) і назваў яе Аварскай. У 976 г. яна адноўлена як Усходняя марка. У 996 г. яна ўпершуню названа Аўстрыяй. Годам заснавання Аўстрыйскай дзяржавы лічыцца 1156 г., калі баварская Усходняя марка стала самастойным герцагствам. З 1453 г. – эрцгерцагства, з 1804 г. – імперыя Габсбургаў, у 1867–1918 гг. – Аўстра-Венгрыя. З 1918 г. – Рэспубліка Нямецкая Аўстрыя, з 1945 г. – Рэспубліка Аўстрыя. Сталіца – горад Вена.
    Знаходзіцца ў Цэнтральнай Еўропе, у басейне ракі Дунай.

        Варыянтная форма назвы
    Österreich (нямецкая мова)
    Аўстрыйская манархія (папярэдні загаловак)
    Аўстрыйская Рэспубліка
    Германская Аўстрыя (папярэдні загаловак)
    Рэспубліка Нямецкая Аўстрыя (папярэдні загаловак)
    Усходняя марка (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Аўстра-Венгрыя
    Австрия (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996.
    Географические названия мира : топонимический словарь / Е. М. Поспелов. — Москва, 2001.
    Всемирная история : энциклопедия. — Москва, 2003.
    Большой энциклопедический словарь. — Москва, 1997.
    Сайт "Википедия".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере