unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Аляхновічы, аграгарадок (Маладзечанскі раён)

    У 1483 г. у пісьмовых крыніцах упамінаецца ваявода віленскі Алёхна, магчыма назва вёскі мае дачыненне да яго прозвішча. У 1781 г. упамінаецца пад назвамі Алехнаўцы, Алехнаўка. З 1793 г. – у Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце Мінскай, з 1843 г. – Віленскай губерняў. У 1866 г. вёска ў Краснасельскай воласці Вілейскага павета. З 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у Польшчы, у Красненскай гміне Вілейскага павета Навагрудскага ваяводства, з 1922 г. – Віленскай зямлі, з 1925 г. – Віленскага ваяводства. З 1927 г. – у Маладзечанскім павеце Віленскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – ва Ушанскім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. У 1941–1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1944 г. – у Маладзечанскай вобласці. З 1960 г. – у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. З 1964 г. – цэнтр Аляхновіцкага сельсавета. З 2008 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Аляхновіцкага сельсавета Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Алехнавічы, аграгарадок
    Алехнаўка, вёска (папярэдні загаловак)
    Алехнаўцы, вёска (папярэдні загаловак)
    Алёхнавічы, аграгарадок

        Гл. таксама
    Олехновичи, агрогородок (Молодечненский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2012.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 5. Минская область. В 3 кн. Кн. 3. — Минск, 2019.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 17.05.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере