unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Хожаў, горад (Польшча)

    Упамінаецца ў 1136 г. як сяло Зверсаў у Кракаўскім ваяводстве Малапольскай правінцыі Каралеўства Польскага, з 1179 г. – у Апольскім княстве. З 14 ст. – у Багемскім каралеўстве, з 16 ст. – пад уладай Габсбургаў. З 1742 г. – у Прусіі. У 1799–1884 гг. і ў 1939–1945 гг. называўся Кёнігсхютэ. У 1884–1922 гг. – Кёнігсхютэ-Обершлезіен. У 1922–1934 гг. – Крулеўска-Хута. У 1922–1939 гг. – у складзе незалежнай Польшчы. Сучасны Хожаў утвораны ў 1934–1939 гг. шляхам зліцця гарадоў: Хожаў, Крулеўска Хута, Новы Хайдукі і Хайдукі Велькі. У 1920–1939 гг. – у Сілезскім ваяводстве. У 1939–1945 гг. – акупіраваны германскімі войскамі. З 1945 г. – у Польшчы, у 1945–1950 гг. – у Сілезскім, у 1950–1975 і 1975–1998 гг. – у Катавіцкім ваяводствах. З 1999 г. – у Сілезскім ваяводстве.
    Знаходзіцца на поўдні Польшчы.

        Варыянтная форма назвы
    Chorzów, горад (польская мова)
    Königshütte, горад (папярэдні загаловак, нямецкая мова)
    Königshütte-Oberschlesien, горад (папярэдні загаловак, нямецкая мова)
    Królewska Huta, горад (папярэдні загаловак, польская мова)
    Зверсаў, сяло (папярэдні загаловак)
    Кёнігсхютэ, горад (папярэдні загаловак)
    Кёнігсхютэ-Обершлезіен, горад (папярэдні загаловак)
    Крулеўска-Хута, горад (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Хожув, город (Польша) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 17. — Мінск, 2003.
    Новая Российская энциклопедия. Т. 17 (2). — Москва, 2016.
    Географический энциклопедический словарь : географические названия. — Москва, 2003.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 13.05.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере