unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Каліноўскі, Уладзімір Сямёнавіч (грамадскі дзеяч ; 1889—1940)

    Месца нараджэння: г. Ваўкавыск (ці в. Баранкі Брэсцкагага павета). Беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст. Скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1914). Працаваў на розных пасадах пры Пецярбургскім судовым ведамстве. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі (1917) загадчык арганізацыйна-інструктарскага аддзела Народнага камісарыята харчавання. З 1921 г. выехаў у Заходнюю Беларусь, дзе займаўся грамадскай працай. У 1922 г. – дэпутат сейма Польскай Рэспублікі, у 1923 г. – высланы з Польшчы. З 1923 г. – у Мінску. У 1924–1925 гг. – кіраўнік справамі і юрыстконсульт у Беларускім сельскагаспадарчым інстытуце. У 1925–1927 гг. – на розных пасадах у ЦВК Беларускай ССР. У 1927–1929 гг. – дацэнт кафедры гісторыі польскай культуры педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дальнейшы лёс невядомы. Паводле некаторых звестак расстраляны ў 1940 г.
    Супрацоўнічаў у часопісах: "Полымя", "Савецкае будаўніцтва", газетах "Савецкая Беларусь", "Звязда".
    Тэматыка публікацый: эканамічнае і палітычнае становішча даваеннай Польшчы.

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 06.05.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере