СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Успенскі сабор (Кіеў, горад; Украіна) |
Помнік украінскай архітэктуры і манументальнага жывапісу 11–18 стст. Галоўны саборны храм Кіева-Пячэрскай лаўры закладзены ў 1073 г. паводле ініцыятывы Феадосія Пячэрскага і пабудаваны за тры гады на сродкі князя Святаслава Яраслававіча. Моцна пацярпеў ад землетрасення ў 1230 г., а ў 1240 г. разрабаваны манголамі. У 1470 г. адноўлены, аднак ужо ў 1482 г. ізноў разрабаваны крымскімі татарамі. Пазней адноўлены і зноў разбураны пры моцным пажары ў 1718 г. Адноўлены ў 1729 г., пашыраны і ўпрыгожаны ў стылі ўкраінскага барока. У 1941 г. падарваны. У 1998–2000 гг. адноўлены ў формах украінскага барока 18 ст.
Уваходзіць у ансамбль Кіева-Пячэрскай лаўры, у Кіеве, ва Украіне.
Варыянтная форма назвы
"Вялікая Пячэрская царква" (Кіеў, горад; Украіна) |
Сабор Успення Прасвятой Багародзіцы (Кіеў, горад; Украіна) |
Успенскі сабор Кіева-Пячэрскай лаўры |
Гл. таксама
Успенский собор (Киев, город; Украина) (на іншай мове) |
Кіева-Пячэрская лаўра, комплекс будынкаў (Кіеў, горад; Украіна) (больш шырокае паняцце) |
Крыніцы iнфармацыі
Кіева-Пячэрская лаўра // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 248—249.
Киево-Печерская лавра // Новая Российская энциклопедия. Т. 8 (1). — Москва, 2011. — С. 118—119.
Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 23.04.2024.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |