unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Успенскі сабор (Кіеў, горад; Украіна)

    Помнік украінскай архітэктуры і манументальнага жывапісу 11–18 стст. Галоўны саборны храм Кіева-Пячэрскай лаўры закладзены ў 1073 г. паводле ініцыятывы Феадосія Пячэрскага і пабудаваны за тры гады на сродкі князя Святаслава Яраслававіча. Моцна пацярпеў ад землетрасення ў 1230 г., а ў 1240 г. разрабаваны манголамі. У 1470 г. адноўлены, аднак ужо ў 1482 г. ізноў разрабаваны крымскімі татарамі. Пазней адноўлены і зноў разбураны пры моцным пажары ў 1718 г. Адноўлены ў 1729 г., пашыраны і ўпрыгожаны ў стылі ўкраінскага барока. У 1941 г. падарваны. У 1998–2000 гг. адноўлены ў формах украінскага барока 18 ст.
    Уваходзіць у ансамбль Кіева-Пячэрскай лаўры, у Кіеве, ва Украіне.

        Варыянтная форма назвы
    "Вялікая Пячэрская царква" (Кіеў, горад; Украіна)
    Сабор Успення Прасвятой Багародзіцы (Кіеў, горад; Украіна)
    Успенскі сабор Кіева-Пячэрскай лаўры

        Гл. таксама
    Успенский собор (Киев, город; Украина) (на іншай мове)
    Кіева-Пячэрская лаўра, комплекс будынкаў (Кіеў, горад; Украіна) (больш шырокае паняцце)

        Крыніцы iнфармацыі
    Кіева-Пячэрская лаўра // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 248—249.
    Киево-Печерская лавра // Новая Российская энциклопедия. Т. 8 (1). — Москва, 2011. — С. 118—119.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 23.04.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере