unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Карл V (кароль французскі ; 1338—1380)

    Французскі кароль з 1364 г. З дынастыі Валуа. Сын Іаана II Добрага (1319–1364) і Боны Люксембургскай (1315–1349). У 1356–1360 гг. і пачатку 1364 г. (падчас знаходжання айца Іаана II у англійскім палоне) – рэгент Францыі. Першым са спадчыннікаў французскага прастола насіў тытул дафіна.
    Вывеў краіну са стану сацыяльнага і палітычнага крызісу, у якім яна знаходзілася пасля паражэнняў у Стогадовай вайне. Упарадкаваў падатковую сістэму, рэарганізаваў войска. У 1369 г. аднавіў ваенныя дзеянні супраць англічан, у выніку якіх яны былі выгнаны з тэрыторыі Францыі. Спрыяў развіццю навукі і мастацтва. Стварыў першую каралеўскую бібліятэку ў Луўры.

        Варыянтная форма імя
    Charles V (кароль французскі ; 1338—1380) (французская мова)
    Charles le Sage (кароль французскі ; 1338—1380) (французская мова)
    Карл V Мудры (кароль французскі ; 1338—1380)

        Гл. таксама
    Валуа (дынастыя)
    Карл V (король французский ; 1338—1380) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Валуа // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 486.
    Большая Российская энциклопедия. [В 35 т.]. Т. 13. — Москва, 2009.
    Европейские династии : полный генеалогический справочник / И. С. Семенов. — Москва, 2006. (Год нараджэння: 1337.)
    Первый биографический БЭС. — Москва ; Санкт-Петербург, 2007.
    БД "VIAF". Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл. Дата звароту: 16.04.2024.
    Сайт "Хронос". Біяграфічны даведнік. Дата звароту: 16.04.2024.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 16.04.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере