unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Мазалава, аграгарадок (Мціслаўскі раён)

    Вядомы з 1615 г. як вёска Мазалаўшчына (Мазалаўшчызна) у Мсціслаўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. З 1772 г. – у Расійскай імперыі, з 1773 г. – у Мсціслаўскім павеце Мсціслаўскай правінцыі (да 1777 г.) Магілёўскай, з 1796 г. – Беларускай, з 1802 г. – зноў Магілёўскай губерняў. У 1897 г. – сяло Мазалава ў Старасельскай воласці. З 1919 г. – у Смаленскай губерні РСФСР. З 1924 г. – у БССР, з 20.06.1924 г. – у Калінінскім павеце, з 17.07.1924 г. – у Мсціслаўскім раёне Калінінскай, ў 1927–1930 гг. – Аршанскай акруг. З 20.08.1924 г. – у Клінскім сельсавеце, з 1925 г. – цэнтр Мазалаўскага сельсавета. З 1938 г. – у Магілёўскай вобласці. У 1941–1943 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 2010 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Мазалаўскага сельсавета Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Мазалаўшчызна, вёска (папярэдні загаловак)
    Мазалаўшчына, вёска (папярэдні загаловак)
    Мазалова, аграгарадок

        Гл. таксама
    Мазолово, агрогородок (Мстиславский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 6. Могилевская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2021.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 7. Магілёўская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2009.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Магілёўская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2007.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 09.04.2024.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 09.04.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере