unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Сянькоўшчына, аграгарадок (Слонімскі раён)

    Упершыню ўпамінаецца ў 1577 г. як сяло ў Слонімскім павеце Навагрудскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1795 г. – у Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай губерняў. У 1897 г. – вёска ў Кастровіцкай воласці. З 01.01.1919 г. – у БССР, з 27.02.1919 г. – у Літ.-Бел. ССР. З 1920 г. – зноў у БССР. З 1921 г. – у складзе Польшчы, у Кастровіцкай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. З 1940 г. – цэнтр Сянькоўшчынскага сельсавета Зэльвенскага раёна Баранавіцкай вобласці. У 1941–1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1944 г. – у Гродзенскай вобласці. У 1954–1967 гг. – у Казловіцкім сельсавеце. З 1962 г. – у Слонімскім, з 1966 г. – у Зэльвенскім раёнах. З 1967 г. – у Кастровіцкім сельсавеце Слонімскага раёна. З 1995 г. – цэнтр сельсавета. З 2009 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Сянькоўшчынскага сельсавета Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Гл. таксама
    Сеньковщина, агрогородок (Слонимский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2017.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 08.04.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере