unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Табенская, Альжбета (аўтар успамінаў ; каля 1830— пасля 1897)

    Месца нараджэння: в. Рудаў Лідскага павета Віленскай губерні, Васілішская парафія (цяпер в. Рудава Васілішкаўскага сельсавета Шчучынчскага раёна Гродзенскай вобласці). Дваранка Віленскай губерні, польская палітычная ссыльная, настаўніца. Удзельніца польскага Студзеньскага паўстання 1863–1864 гг. У 1864 саслана ў Сібір на пасяленне. Адбывала ссылку ў Томскай і Енісейскай губернях. Выконвала абавязкі выхавальніцы ў школе для дзяцей бедных польскіх сем'яў пры каталіцкім касцёле Томска, служыла гувернанткай у багатых польскіх і расійскіх сем'ях. У 1876 г. вярнулася на радзіму.
    Аўтар мемуараў, якія ўяўляюць сабой каштоўную крыніцу па сацыяльнай гісторыі Сібіры.

        Варыянтная форма імя
    Tabeńska, Elżbieta (аўтар успамінаў ; каля 1830— пасля 1897) (польская мова)
    Табенская, Елизавета (автор воспоминаний ; около 1830—после 1897) (руская мова)
    Табенская, Эльжбета (автор воспоминаний ; около 1830—после 1897) (руская мова)
    Табэньская, Эльжбета (около 1830—после 1897) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Я сумавала па вучобе : дзіцячыя і школьныя гады Альжбеты Табенскай з-пад Васілішак: успаміны. — Ліда, 2020.
    Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў : біяграфічны слоўнік : (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі). — Мінскь, 2016.
    Сайт "Библиотека сибирского краеведения". Дата звароту: 04.04.2024.
    Сайт "ИркипедияRU : Энциклопедия и новоти Приангарья". Дата звароту: 04.04.2024.
    БД "VIAF". Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл. Дата звароту: 04.04.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере