unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Гракава, Крысціна Генрыхаўна (педагагічная псіхалогія) (беларуская мова)

    Беларускі спецыяліст у галіне педагагічнай псіхалогіі, методыкі дашкольнай адукацыі. У 1995 г. скончыла факультэт дашкольнага выхавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Максіма Танка па спецыяльнасці "Педагогіка і псіхалогія (дашкольная) і замежная мова", у 2000 г. – аспірантуру Нацыянальнага інстытута адукацыі (аддзяленне псіхалогіі). Працавала настаўнікам французскай мовы ў гуманітарнай гімназіі № 8 г. Мінска. Метадыст вышэйшай катэгорыі, начальнік аддзела метадычнага забеспячэння дашкольнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі / Акадэміі адукацыі (інфарм. на 2024 г.).
    Навуковыя і прафесійныя інтарэсы, тэматыка публікацый: здольнасці дзяцей дашкольнага ўзросту да засваення замежнай мовы; распрацоўка нарматыўных прававых актаў і вучэбна-метадычных матэрыялаў па актуальных пытаннях дашкольнай адукацыі; аўтар дыдактычных матэрыялаў па французскай мове, вучэбна-наглядных дапаможнікаў для дашкольнікаў.
    20.01.2004 г. абарона дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата псіхалагічных навук па спецыяльнасці "19.00.07 – Педагагічная псіхалогія".

        Гл. таксама
    Гракова, Кристина Генриховна (педагогическая психология) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Твая сталіца: заводы і фабрыкі Мінска : ад 5 да 7 гадоў : вучэбны наглядны дапаможнік для ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, з беларускай / рускай мовай навучання і выхавання / [аўтар] К. Г. Гракава. — Мінск, 2024.
    Твоя столица: заводы и фабрики Минска : учебное наглядное пособие для педагогов учреждений дошкольного образования / К. Г. Гракова. — Минск, 2011.
    Развитие способностей старших дошкольников и младших школьников к освоению иностранного языка : автореферат диссертации ... кандидата психологических наук : 19.00.07 Педагогическая психология / Гракова Кристина Генриховна. — Минск, 2003.
    Нацыянальны адукацыйны партал. Дата звароту: 01.04.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере