unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Васілій (Лужынскі, Васілій Стэфанавіч ; архіепіскап Полацкі і Віцебскі ; 1791—1879)

    Месца нараджэння: в. Старая Рудня Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці). Уніяцкі, потым праваслаўны царкоўны дзеяч, свяшчэннаслужыцель, доктар багаслоўя (1825).
    Нарадзіўся ў сям'і уніяцкага свяшчэнніка з дваран Сэфана Лужына-Лужынскага. З 1834 г. – епіскап Аршанскі (вікарны) у Беларускай уніяцкай епархіі; з 1838 г. – епіскап Беларускі. У 1839 г. падпісаў акт аб уз'яднанні уніятаў з Рускай праваслаўнай царквой, у гэтым жа годзе прызначаны епіскапам Аршанскім, вікарыем Магілёўскай праваслаўнай епархіі. З 1840 г. – праваслаўны епіскап Полацкі і Віцебскі; з 1841 г. – архіепіскап. У 1866 г. вызвалены ад кіравання епархіяй і прызначаны членам Свяцейшага Сінода.
    Аўтар успамінаў, якія з'яўляюцца важнай крыніцай па гісторыі ўз'яднання беларускіх уніятаў з Рускай праваслаўнай царквой.

        Варыянтная форма імя
    Лужынскі, Васіль Венядзікт (1791—1879) (свецкае імя)
    Лужынскі, Венядзікт Стэфанавіч (1791—1879) (свецкае імя)
    Лужынскі, Васілій Стэфанавіч (1791—1879) (свецкае імя)

        Гл. таксама
    Василий (Лужинский, Василий Стефанович ; архиепископ Полоцкий и Витебский ; 1791—1879) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Православная энциклопедия. Т. 7 / под редакцией Патриарха Московского и всея Руси Алексия II. — Москва, 2004. (Год нараджэння: 1791.)
    Лужынскі Васіль Венядзікт / Алена Філатава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. — Мінск, 1997. (Год нараджэння: 1791, па іншых звестках 1786 або 1787.)
    БД "Справочник имен лиц" Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі. Гады жыцця: 1791—1879. Дата звароту: 01.04.2024.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 01.04.2024.
    Сайт "Азбука веры". Дата звароту: 01.04.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере