unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Войшнары (род)

    Род зямян (ваеннаслужылыя) Вялікага Княства Літоўскага, пазней шляхецкі род Ашмянскага і Мінскага паветаў ВКЛ. Вядомы з 15 ст. Першы прадстаўнік роду Войшнар Вільколевіч (або Вярколевіч) уваходзіў у світу вялікага князя літоўскага Вітаўта, быў удзельнікам Гарадзельскага сейма (1413), які ў выніку Гарадзельскай уніі (1413) атрымаў герб Марскі Кот. Яго сын Міхаіл Войшнаравіч – дваранін караля польскага і вялікага князя літоўскага Казіміра (1427–1492). Астатнія прадстаўнікі роду не належалі да магутнай і заможнай шляхты. Ужо ў 18 ст. Войшнары не згадваюцца сярод землеўладальнікаў і шляхецкіх родаў Мінскага ваяводства.

        Варыянтная форма радавога імя
    Вайшнаровічы (род)

        Крыніцы iнфармацыі
    Шляхецкі род Войшнараў у XV―XVII стст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадская дзейнасць / Ф. В. Чарняўскі // Архіварыус : зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Серыя: Гісторыя, архiвазнаўства, крыніцазнаўства. — 2023. — Вып. 21. — С. 227—241.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 20.03.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере