unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Аніхоўскі, Аляксандр Лявонцьевіч (землямер ; археолаг ; 1876—1939)

    Месца нараджэння: г. Горкі Магілёўскай губерні. Землямер, тапограф, археолаг, геолаг, краязнавец, педагог. У 1899 г. скончыў Гора-Горацкія землямерна-таксатарскія класы, у 1915 г. – Маскоўскі археалагічны інстытут. У 1899–1908 гг. працаваў тапографам, землямерам–ацэншчыкам у Арэнбургскіх і Тургайскіх стэпах; у 1908–1918 гг. – у Сялянскіх пазямельных банках Саратава, Яраслаўля, Мішкіна (цяпер Курганская вобласць). У 1918–1927 гг. – у г. Горкі, настаўнік гісторыі і геаграфіі, дырэктар школы, загадчык раённага аддзела народнай адукацыі, выкладчык землеўпарадкавальнага тэхнікума пры БСГА, член краязнаўчага таварыства. У 1927–1928 гг. – загадчык курсамі перападрыхтоўкі землеўпарадчыкаў-тапографаў пры Наркамземе БССР у Мінску. У 1928–1939 гг. – у Бугуруслане, займаўся землеўпарадкавальнымі і тапаграфічнымі працамі, складаннем глебавых карт, краязнаўчым вывучэннем Арэнбургскага краю.

        Варыянтная форма імя
    Anihowski, Aljaksandr Ljavonc'evich (1876—1939) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Аниховский, Александр Леонтьевич (землемер ; археолог ; 1876—1939) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Землямер і археолаг Аляксандр Лявонцьевіч Аніхоўскі: беларускія старонкі біяграфіі / А. У. Вайтовіч // Журнал Белорусского государственного университета. История. — 2023. — № 4. — С. 115—129.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 6. Могилевская область. В 2 кн. Кн. 1. — Минск, 2020.
    Сайт Беларускага геаграфичага таварычтва (Топографы, картографы – уроженцы Беларуси). Дата звароту: 08.02.2024.
    Сайт Horki.info. Дата звароту: 08.02.2024.
    Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях". Дата звароту: 08.02.2024.
    Навуковая электронная бібліятэка "eLIBRARY.RU". Дата звароту: 08.02.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере