СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Кіркук, горад (Ірак) |
Узнік у 2-й пал. 3 тыс. да н. э. Каля 2400 да н. э. упамінаецца пад назвай Карда (Гасур). З пачатку 2 тыс. да н. э. вядомы пад назвай Арапха. З 16 ст. да н. э. – у складзе дзяржавы Мітані. З канца 14 ст. да н. э. – пад уладай Асірыі. У канцы 7 ст. да н. э. уключаны ў склад Мідыі, а ў сярэдзіне 6 ст. да н. э. – Персіі. З канца 4 ст. да н. э. у складзе дзяржавы Селеўкідаў, потым Парянскага царства і Сасанідскага Ірана, называўся Гармакан (Гарміян). У Сярэдневякоўі ўваходзіў у склад Арабскага халіфата. У 15 ст. належаў дзяржавам Кара-Каюнлу і Ак-Каюнлу, туркмены далі гораду назву Кіркук. З сярэдзіны 16 ст. – у складзе Асманскай імперыі, у вілаеце Масул, потым Шахрадзор. Пасля 1918 г. – у Іраке. У 1976–2006 гг. – цэнтр мухафазы Таамім. З 2006 г. – мухафазы Кіркук.
Знаходзіцца на поўначы Ірака.
Варыянтная форма назвы
Kirkuk, горад (англійская мова) |
Арапха, горад (папярэдні загаловак) |
Гармакан, горад (папярэдні загаловак) |
Гарміян, горад (папярэдні загаловак) |
Гасур, горад (папярэдні загаловак) |
Карда, горад (папярэдні загаловак) |
Гл. таксама
Киркук, город (Ирак) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 8. — Мінск, 1999.
Новая Российская энциклопедия. Т. 8 (1). — Москва, 2011.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |