unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Мінская губернская па сялянскіх справах прысутнасць

    Была створана напярэдадні аграрнай рэформы ў 1861 г. як часовы орган кіравання ў Рассійскай імперыі для нарматыўна-прававога забеспячэння і адміністрацыйнага суправаджэння аграрнай рэформы. На тэрыторыі Беларусі існавала да 1903 г.
    У яе склад уваходзілі: губернатар, губернскі маршалак і пракурор, кіраўнік палаты дзяржаўных маёмасцяў, чатыры мясцовыя шляхціцы. Маглі часова запрашацца старшыня казённай палаты, памешчыкі.
    У сферу дзейнасці ўваходзіла: увядзенне статутных грамат, зацвярджэнне планаў маёнткаў, вёсак і сялянскіх надзелаў, кантроль над выкупнымі аперацыямі і спагнанне выкупных плацяжоў і пазык, геадэзічнае апісанне зямель, якія выкупляліся сялянамі, разгляд і рэагаванне на скаргі, якія былі выкліканыя выкананнем рэформы.

        Варыянты назвы
    Прысутнасць па сялянскіх справах Мінскай губерні

        Гл. таксама
    Минское губернское по крестьянским делам присутствие (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Дзейнасць Аляксандра Дамінікавіча Лапы ў Мінскай губернскай па сялянскіх справах прысутнасці / Даўгач Таццяна Валянцінаўна // Акцябрскі край: гісторыя і сучаснасць : зборнік навуковых артыкулаў. — Мінск, 2023. — С. 144—152.
    Сайт "Наследие слуцкого края". Дата звароту: 16.01.2024.
    БД "Авторитетные файлы" Нацыянальнага інфармацыйна-бібліятэчнага цэнтра ЛІБНЕТ. Дата звароту: 16.01.2024.
    Сайт "Большая российская энциклопедия". Дата звароту: 16.01.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере