unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

"Таварыства Ісуса", каталіцкі манаскі ордэн

    Мужчынскі духоўны ордэн Рымска-каталіцкай царквы, заснаваны ў 1534 г. Ігнатам Лаёлам і зацверджаны папам Паўлам III у 1540 г. Езуіты належаць да ліку рэгулярных клірыкаў. Першапачатковай мэтай стварэння Ордэна езуітаў была барацьба з рэфармацыяй і ерасямі, распаўсюджванне веры Хрыстовай праз выхаванне моладзі.
    16–17 стст. – час росквіту ордэна. У 1773 г. Папа Клімент XIV ліквідаваў ордэн. Сваю дзейнасць ордэн аднавіў у 1814 г., але яна абмяжоўвалася ў асноўным адукацыяй. У наш час Ордэн езуітаў дзейнічае ў ЗША, Іспаніі, Партугаліі і некаторых іншых краінах. (інфарм. на 2024 г.)
    Езуіты з'явіліся на тэрыторыі Беларусі ў Вільні ў 1569 г. У 1570 г. быў заснаваны Віленскі езуіцкі калегіум, ператвораны ў 1579 г. у акадэмію (універсітэт). У 1581 г. – калегія ў Полацку, у 1584 г. – у Нясвіжы. Да сярэдзіны 17 ст. езуіты стварылі на тэрыторыі ВКЛ шырокую сетку навучальных устаноў. Дзякуючы ім у Беларусі да 1820 г. існавала развітая сістэма еўрапейскай адукацыі (каля 10 вышэйшых гуманітарных школ, у тым ліку дзве акадэміі і 7 гімназій). У 1820 г. імператар Аляксандр I падпісаў указ аб высылцы езуітаў з Расійскай імперыі.

        Варыянты назвы
    Societas Jesu (лацінская мова)
    Towarzystwo Jezusowe (польская мова)
    Езуіты
    Каталіцкі манаскі ордэн "Таварыства Ісуса"
    Ордэн Езуітаў
    Таварыства езуітаў
    "Таварыства Езуса", каталіцкі манаскі ордэн

        Гл. таксама
    "Общество Иисуса", католический монашеский орден (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. — Мінск, 1998.
    Энциклопедия религий / Институт философии РАН [и др.]. ― Москва, 2008.
    Христианство : словарь / В. П. Андронова, А. В. Белов, К. Л. Блаженов и др. ― Москва, 1994.
    Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире. ― Москва, 2004.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 12.01.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере