СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
"Наша Ніва", газета. Выдавецтва (Вільня) |
Беларускае выдавецтва, якое існавала ў Вільні ў 1907–1913 гг. пры газеце "Наша ніва". Выдавала мастацкую, навукова-папулярную і сельскагаспадарчую літаратуру, календары. Спыніла дзейнасць у сувязі з заснаваннем на яго базе Беларускага выдавецкага таварыства.
Выдадзена было больш 40 беларускіх кніг. Пры ўдзеле рэдакцыі газеты выйшлі "Песні-жальбы" Якуба Коласа, "Снатворны мак" Кандрата Лейкі, "Чыжык беларускі" Гальяша Леўчыка, "Вянок" Максіма Багдановіча, "Калядная пісанка", "Ян Баршчэўскі – першы беларускі пісьменнік ХІХ стагоддзя" і "Адам Ганоры Кіркор" Рамуальда Зямкевіча. Асобнымі адбіткамі газетных артыкулаў перакладзеныя на беларускую мову выданні "Зямельная справа ў Новай Зеландыі" (1907), "Гедалі" Э. Ажэшкі (1907), "Казка аб вадзе" Э. Беламі (1907), "Беларусы і іх нацыянальнае адраджэнне" Д. Дарашэнкі (1909), "Гутаркі аб гаспадарцы" Семпалоўскага (1909). У 1912 г. выйшлі кірыліцай і лацінкай 2 зборнікі мастацкіх твораў, надрукаваных у газеце. За 1910–1913 гг. – кірыліцай і лацінкай "Беларускія календары" аб’ёмам ад 86 да 120 старонак і тыражом ад 4000 да 8000 экземпляраў. З 1912 г. выдавала часопіс "Саха".
Варыянты назвы
Выдавецтва газеты "Наша Ніва" (Вільня) |
Выдавецтва "Наша Ніва" (Вільня) |
Выдавецтва "Нашай Нівы" (Вільня) |
Издательство газеты "Наша Ніва" (Вильна) (руская мова) |
"Наша Ніва", газета. Издательство (Вильна) (руская мова) |
Гл. таксама
Беларускае выдавецкае таварыства (Вільня) |
Крыніцы iнфармацыі
Беларускія календары "Нашай Нівы" як крыніца сельскагаспадарчых ведаў / Мяньчэня С. В. // Матэрыялы XIX Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, Мінск, 27—28 красавіка 2023 г. ― Мінск, 2023. ― С. 168—173.
Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях". Дата звароту: 11.01.2024.
Сайт "Википедыя". Дата звароту: 11.01.2024.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |