unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

"Наша Ніва", газета. Выдавецтва (Вільня)

    Беларускае выдавецтва, якое існавала ў Вільні ў 1907–1913 гг. пры газеце "Наша ніва". Выдавала мастацкую, навукова-папулярную і сельскагаспадарчую літаратуру, календары. Спыніла дзейнасць у сувязі з заснаваннем на яго базе Беларускага выдавецкага таварыства.
    Выдадзена было больш 40 беларускіх кніг. Пры ўдзеле рэдакцыі газеты выйшлі "Песні-жальбы" Якуба Коласа, "Снатворны мак" Кандрата Лейкі, "Чыжык беларускі" Гальяша Леўчыка, "Вянок" Максіма Багдановіча, "Калядная пісанка", "Ян Баршчэўскі – першы беларускі пісьменнік ХІХ стагоддзя" і "Адам Ганоры Кіркор" Рамуальда Зямкевіча. Асобнымі адбіткамі газетных артыкулаў перакладзеныя на беларускую мову выданні "Зямельная справа ў Новай Зеландыі" (1907), "Гедалі" Э. Ажэшкі (1907), "Казка аб вадзе" Э. Беламі (1907), "Беларусы і іх нацыянальнае адраджэнне" Д. Дарашэнкі (1909), "Гутаркі аб гаспадарцы" Семпалоўскага (1909). У 1912 г. выйшлі кірыліцай і лацінкай 2 зборнікі мастацкіх твораў, надрукаваных у газеце. За 1910–1913 гг. – кірыліцай і лацінкай "Беларускія календары" аб’ёмам ад 86 да 120 старонак і тыражом ад 4000 да 8000 экземпляраў. З 1912 г. выдавала часопіс "Саха".

        Варыянты назвы
    Выдавецтва газеты "Наша Ніва" (Вільня)
    Выдавецтва "Наша Ніва" (Вільня)
    Выдавецтва "Нашай Нівы" (Вільня)
    Издательство газеты "Наша Ніва" (Вильна) (руская мова)
    "Наша Ніва", газета. Издательство (Вильна) (руская мова)

        Гл. таксама
    Беларускае выдавецкае таварыства (Вільня)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларускія календары "Нашай Нівы" як крыніца сельскагаспадарчых ведаў / Мяньчэня С. В. // Матэрыялы XIX Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, Мінск, 27—28 красавіка 2023 г. ― Мінск, 2023. ― С. 168—173.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях". Дата звароту: 11.01.2024.
    Сайт "Википедыя". Дата звароту: 11.01.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере