unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

"Гоман", беларуская народніцкая група (Санкт-Пецярбург)

    Арганізавалася ў 1881 г. у Санкт-Пецярбургу пад назвай "Беларуская грамада". З 1882 г. – "Сацыяльна-рэвалюцыйная беларуская народная партыя". З 1883 г. па 1884 г. – "Беларуская арганізацыя" і ў 1884 г. – "Гоман". У 1884 г. група спыніла сваё існаванне.
    У яе склад уваходзілі санкт-пецярбургскія студэнты – ураджэнцы беларускіх губерняў Расійскай імперыі. Кіраўнікамі былі Аляксандр Марчанка і Хаім Ратнер. За перыяд сваёй дзейнасці група выдала два нумары часопіса "Гомон".
    Група належала да беларускай нацыянальнай плыні ў расійскім народніцкім руху, падзяляла праграмныя і арганізацыйныя погляды "Народнай волі", і імкнулася стварыць агульнабеларускую партыю сацыялістычнага кірунку на яе ўзор. Група прапагандавала ідэю асобнасці беларускага народа, абуджэння этнічнай самасвядомасці беларусаў, адраджэння беларускамоўнай культуры, эканамічнага і культурнага развіцця грамадства шляхам змены палітычнага і эканамічнага ладу ў Расійскай імперыі.

        Варианты наименования
    Беларуская арганізацыя (Санкт-Пецярбург) (предыдущий заголовок)
    Беларуская грамада (Санкт-Пецярбург) (предыдущий заголовок)
    Беларуская народніцкая група "Гоман" (Санкт-Пецярбург)
    "Гомон", беларуская народніцкая група (Санкт-Пецярбург) (русский язык)
    Народніцкая група "Гоман" (Санкт-Пецярбург)
    Сацыяльна-рэвалюцыйная беларуская народная партыя (Санкт-Пецярбург) (предыдущий заголовок)

        Источники информации
    Урбан Крупскі (1863–1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара / А. Р. Раюк // Научные труды Республиканского института высшей школы. — 2023. — Вып. 23, ч. 1. — С. 339—346.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. ― Мінск, 1996. — Т. 3.— С.60—61.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 26.12.2023.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 26.12.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере