СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
"Гоман", беларуская народніцкая група (Санкт-Пецярбург) |
Арганізавалася ў 1881 г. у Санкт-Пецярбургу пад назвай "Беларуская грамада". З 1882 г. – "Сацыяльна-рэвалюцыйная беларуская народная партыя". З 1883 г. па 1884 г. – "Беларуская арганізацыя" і ў 1884 г. – "Гоман". У 1884 г. група спыніла сваё існаванне.
У яе склад уваходзілі санкт-пецярбургскія студэнты – ураджэнцы беларускіх губерняў Расійскай імперыі. Кіраўнікамі былі Аляксандр Марчанка і Хаім Ратнер. За перыяд сваёй дзейнасці група выдала два нумары часопіса "Гомон".
Група належала да беларускай нацыянальнай плыні ў расійскім народніцкім руху, падзяляла праграмныя і арганізацыйныя погляды "Народнай волі", і імкнулася стварыць агульнабеларускую партыю сацыялістычнага кірунку на яе ўзор. Група прапагандавала ідэю асобнасці беларускага народа, абуджэння этнічнай самасвядомасці беларусаў, адраджэння беларускамоўнай культуры, эканамічнага і культурнага развіцця грамадства шляхам змены палітычнага і эканамічнага ладу ў Расійскай імперыі.
Варианты наименования
Беларуская арганізацыя (Санкт-Пецярбург) (предыдущий заголовок) |
Беларуская грамада (Санкт-Пецярбург) (предыдущий заголовок) |
Беларуская народніцкая група "Гоман" (Санкт-Пецярбург) |
"Гомон", беларуская народніцкая група (Санкт-Пецярбург) (русский язык) |
Народніцкая група "Гоман" (Санкт-Пецярбург) |
Сацыяльна-рэвалюцыйная беларуская народная партыя (Санкт-Пецярбург) (предыдущий заголовок) |
Источники информации
Урбан Крупскі (1863–1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара / А. Р. Раюк // Научные труды Республиканского института высшей школы. — 2023. — Вып. 23, ч. 1. — С. 339—346.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. ― Мінск, 1996. — Т. 3.— С.60—61.
Сайт "Википедия". Дата звароту: 26.12.2023.
Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 26.12.2023.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |