СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Выдавецкі дом Завадскіх (Вільня) |
Юзаф Завадскі заснаваў уласную друкарню ў Вільні ў 1804 г. У наступным 1805 г. ён быў прызначаны тыпографам Віленскага ўніверсітэта, заключыў кантракт на валоданне і выкарыстанне ўніверсітэцкай друкарні тэрмінам на 10 год (пасля кантракт быў працягнуты яшчэ на 10 год) і разгарнуў актыўную кнігавыдавецкую і кнігагандлёвую дзейнасць. Да 1810 г. яму ўдалося стварыць цэлую сетку кнігагандлёвых складоў па ўсёй Віленскай навучальнай акрузе, у тым ліку ў Брэсце, Гродна, Мінску, Нясвіжы, Віцебску. Пасля смерці Завадскага ў 1838 г. яго справу працягнулі сыны Юзаф, Адам і Фелікс, але выдавецкае прадпрыемства па-ранейшаму працягвала насіць імя заснавальніка. Выдавецкая фірма "Юзаф Завадскі" праіснавала да 1940 г., калі яна была нацыяналізавана савецкімі ўладамі.
Тэматыка выданняў друкарні Ю. Завадскага была ўніверсальнай і ахоплівала ўсе сферы жыцця. Пераважнай мовай выданняў была польская.
Варыянты назвы
Выдавецтва Завадскіх (Вільня) |
Друкарня Ю. Завадскага (Вільня) |
Друкарня Юзафа Завадскага (Вільня) |
Издательский дом Завадских (Вильна) (руская мова) |
Издательство Завадских (Вильна) (руская мова) |
"Юзаф Завадскі", выдавецкая фірма (Вільня) (наступны загаловак) |
Крыніцы iнфармацыі
Друкаваная прадукцыя выдавецкага дома Завадскіх у фондах Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка / Філімонава В. А. // Віцебскі край. ― Мінск, 2022. — Т. 7 : Матэрыялы VII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Віцебскі край", прысвечанай Году народнага адзінства, 25 лістапада 2021 г., Віцебск. ― С. 437―441.
Лаціна-польская кніга XIX ст. у экспазіцыі Музея беларускага кнігадрукавання / Філімонава В. А. // Матэрыялы XVI Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў : да 500-годдзя заснавання Жыровіцкага манастыра і бібліятэкі. ― Мінск, 2020. ― С. 268―273.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |