unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Набароўскі, Даніла (1573―1640)

    Месца нараджэння: г. Кракаў. Польскі паэт, перакладчык, урач, юрыст. Кальвініст па веравызнанні. Вучыўся ва ўніверсітэтах Германіі, Францыі, Швейцарыі (1590–1596). У 1596 г. – выкладчык замежных моў князя Януша Радзівіла (1579–1620), у якога знаходзіўся на службе з 1602 г. у якасці асабістага ўрача, сакратара, прыдворнага паэта і настаўніка; доўгі час жыў у Нясвіжы, іншых гарадах Вялікага Княства Літоўскага, з 1633 г. – у Вільна. У 1602–1633 гг. прадстаўляў у судах інтарэсы Радзівілаў, выконваў ад іх імя дыпламатычныя місіі да еўрапейскіх правіцеляў. у 1635–1640 гг. – чашнік Віленскі; 1637–1640 гг. – віленскі гарадскі суддзя. Шмат займаўся урачэбнай практыкай; удзельнічаў у барацьбе з эпідэміямі.
    Аўтар медыцынскіх трактатаў, вершаў на розныя тэмы (любоўная лірыка, бытавыя карціны, філасофскія разважанні); перакладаў на польскую мову з латыні, італьянскай, французскай і нямецкай моў.

        Варыянтная форма імя
    Наборовский, Даниил (1573―1640) (руская мова)
    Наборовский, Даниэль (1573―1640) (руская мова)
    Наборовский, Данила (1573―1640) (руская мова)

        Гл. таксама
    Naborowski, Daniel (1573―1640) (польская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 11. — Мінск, 2000.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5. — Мінск, 1999.
    Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мінск, 2006.
    Poezje / Daniel Naborowski ; opracował Jan Dür-Durski. — Warszawa, 1961.
    Белорусская ССР : краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 5. — Минск, 1982.
    БД "VIAF". Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл. Дата звароту: 13.09.2023.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 13.09.2023.
    Сайт "Словари и энциклопедии на Академике". Дата звароту: 13.09.2023.
    Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях". Дата звароту: 13.09.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере