unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Заракоўскі, Станіслаў (1907—1998)

    Месца нараджэння: былы маёнтак Свольна Дрысненскага павета Віцебскай губерні (цяпер Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці). Польскі афіцэр, юрыст. Брыгадны генерал Войска Польскага (1953; паніжаны ў званні да радавога ў 1991). У 1950–1956 гг. – галоўны ваенны пракурор. Вучыўся ў кобрынскай гімназіі, Віленскім універсітэце С. Баторыя (1928, 1930–1933, да 1935), пяхотнай школе (1932–1933). У 1935–1945 гг. працаваў у Вільні рэвізорам, бухгалтарам, адмінстратарам гасцініцы і і нш. З 1945 г. – у Войске Польскім: следчы Галоўнай ваеннай пракуратуры (1945–1946), пракурор ваеннай акруговай пракуратуры Кракава (1946–1947), 1-ы намеснік старшыні Вярхоўнага ваеннага суда (1947), намеснік галоўнага ваеннага пракурора (1947–1948), намеснік начальніка Упраўлення юстыцыі Міністэрства нацыянальнай абароны (1948–1950). З 1956 г. – на гаспадарчай рабоце ў Савеце Міністраў і Міністэрстве знешняга гандлю Польскай Народай Рэспублікі; з 1968 г. – на пенсіі.

        Варыянтная форма імя
    Zarakowski, Stanisław (1907—1998) (польская мова)
    Зарака, Станіслаў (1907—1998)
    Зарака-Заракоўскі, Станіслаў (1907—1998)
    Зарако-Зараковский, Станислав (1907—1998) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Ураджэнцы Віцебшчыны на вышэйшых афіцэрскіх пасадах у Войску Польскім (1918―2018) / Гайдукоў К. П. // Віцебскі край. — Мінск, 2022. — Т. 7. — С. 33—46. (Дата нараджэння: 07.11.1909.)
    БД "VIAF". Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл. Год нараджэння: 1907. Дата звароту: 08.09.2023.
    Сайт "Wikipedia". Дата нараджэння: 07.11.1909. Дата звароту: 08.09.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере