unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Зарака-Заракоўскі, Баляслаў Францавіч (1894—1963)

    Месца нараджэння: г. Полацк. Генерал дывізіі Войска Польскага (1946), генерал-лейтэнант (1946) Савецкай арміі. Паляк па нацыянальнасці. У 1912–1918 гг. – у расійскай імператарскай арміі, 1918–1937, 1939–1944 гг. – у Чырвонай Арміі; 1944–1948 гг. – у Войске Польскім. Удзельнік Першай сусветнай (1914–1917), грамадзянскай (1919–1920) і Вялікай Айчыннай войнаў. Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе ў Маскве (1935). Выкладаў у Ваенна-інжынеренай акадэміі (1932–1941), Маскоўскім гідрамеліяраціўным інстытуце. З 1945 г. – камандуючы Лодзінскай, з 1946 г. – Уроцлаўскай, з 1947 г. – Люблінскай ваенных акруг. У 1947–1948 гг. – начальнік Акадэміі Генштаба Войска Польскага. З 1948 г. – у запасе. Жыў у Маскве.

        Варыянтная форма імя
    Zarako-Zarakowski, Bolesław (1894—1963) (польская мова)
    Зарака, Баляслаў Францавіч (1894—1963)
    Зарако-Зараковский, Болеслав Францевич (1894—1963) (руская мова)
    Заракоўскі, Баляслаў Францавіч (1894—1963)

        Крыніцы iнфармацыі
    Ураджэнцы Віцебшчыны на вышэйшых афіцэрскіх пасадах у Войску Польскім (1918―2018) / Гайдукоў К. П. // Віцебскі край. — Мінск, 2022. — Т. 7. — С. 33—46.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. — Мінск, 1998.
    Белорусская ССР : краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 5. — Минск, 1979.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 08.09.2023.
    Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях". Дата звароту: 08.09.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере