unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Скаўшын, аграгарадок (Салігорскі раён)

    Упершыню згадваецца ў 1514 г. як вёска Скавышын. У 1566 г. сяло, цэнтр воласці ў Слуцкім княстве. У 17 ст. сяло, шляхецкая ўласнасць, цэнтр Скаўшынскай воласці ў Навагрудскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. У 1815 г. вёска, уласнасць князя Д. Радзівіла, у Мазырскім павеце Мінскай губерні. У 2-й пал. 19 ст. вёска ў складзе маёнтка Дзякавічы, уласнасць князя Вітгенштэйна. У 1870 г. – у Дзякавіцкай воласці Мазырскага павета, цэнтр сельскай грамады. З 1919 г. – у БССР. З 1924 г. – вёска ў Даманавіцкім сельсавеце Старобінскага раёна Слуцкай, у 1927–1930 гг. – Бабруйскай, з 1935 г. – Слуцкай акруг. З 1938 г. – у Мінскай вобласці. У 1941–1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1944 г. – у Бабруйскай, з 1954 г. – у Мінскай абласцях. З 1962 г. – у Любанскім, з 1965 г. – у Салігорскім раёнах. З 2011 г. – аграгарадок, цэнтр Даманавіцкага сельсавета.
    Цэнтр Даманавіцкага сельсавета Салігорскага раёна Мінскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Бунасы, вёска
    Скавашын, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Сковшин, агрогородок (Солигорский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 4. — Мінск, 2013.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 06.09.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере