СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Вялічкавічы, аграгарадок (Салігорскі раён) |
Вядомы з 16 ст. у Вялікім Княстве Літоўскім. У 1569 г. сяло ў Навагрудскім ваяводстве. З 1793 г. – у Расійскай імперыі. У 1800 г. у складзе маёнтка Гаўрыльчыцы, у Слуцкім павеце Мінскай губерні. У 1870 г. вёска, цэнтр сельскай грамады, у Вызненскай воласці Слуцкага павета. З 1919 г. – у БССР. З 1924 г. вёска ў Капацэвіцкім сельсавеце Старобінскага раёна Слуцкай, у 1927–1930 гг. – Бабруйскай, з 1935 г. – Слуцкай акруг. У 1926 г. – Новыя і Старыя Вялічкавічы, якія пазней зліліся ў адну вёску. З 1938 г. – у Мінскай вобласці. У 1941–1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1944 г. – у Бабруйскай, з 1954 г. – у Мінскай абласцях. З 1962 г. – у Любанскім, з 1965 г. – у Салігорскім раёнах. З 2008 г. – аграгарадок.
Знаходзіцца ў Капацэвіцкім сельсавеце Салігорскага раёна Мінскай вобласці.
Гл. таксама
Величковичи, агрогородок (Солигорский район) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 4. — Мінск, 2013.
Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 05.09.2023.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |