unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Зажэвічы, аграгарадок (Салігорскі раён)

    Згадваецца як сяло Зажэва ў 1566 г. у Вялікім Княстве Літоўскім, у складзе маёнтка Пагост у Слуцкім княстве. У 1600 г. – сяло Зажэвічы, у Нячаеўскай воласці Слуцкага княства Навагрудскага ваяводства. У 1627 г. сяло ў складзе маёнтка Мецявічы. З 1793 г. – у Расійскай імперыі, вёска ў Слуцкім павеце Мінскай губерні. У 1858 г. у складзе маёнтка Трасцянец. У 1870 г. вёска, цэнтр Зажэвіцкай сельскай грамады, у Пагосцскай воласці Слуцкага павета. З 1919 г. – у БССР. З 1924 г. – вёска, цэнтр Зажэвіцкага сельсавета Старобінскага раёна Слуцкай, у 1927–1930 гг. – Бабруйскай, з 1935 г. – Слуцкай акруг. З 1938 г. – у Мінскай вобласці. У 1941–1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1944 г. – у Бабруйскай, з 1954 г. – у Мінскай абласцях. З 1962 г. – у Любанскім, з 1965 г. – у Салігорскім раёнах. З 2010 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Зажэвіцкага сельсавета Салігорскага раёна Мінскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Зажэва, сяло (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Зажевичи, агрогородок (Солигорский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 4. — Мінск, 2013.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 5. Минская область. В 3 кн. Кн. 2. — Минск, 2017.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 04.09.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере