unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Чэрніхава, вёска (Баранавіцкі раён)

    Вядома з 16 ст. як сяленне Чэрніхаў Навагрудскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 г. – у Расійскай імперыі. У 1886 г. – сяло, цэнтр воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. З 1921 г. у складзе Польшчы, вёска, цэнтр гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. у Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 1954 г. – Брэсцкай абласцей. З 1962 г. – у Баранавіцкім раёне. У 1941–1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Да 1962 г. – у Савіцкім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Вольнаўскім сельсавеце Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

        Гл. таксама
    Чернихово, деревня (Барановичский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 3. Брэсцкая вобласць, кн. 1. — Мінск, 2006.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 27.07.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере