unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Неманцэвіч, Антон (рэлігійны дзеяч ; 1893—1943)

    Беларускі уніяцкі царкоўны дзеяч. Доктар тэалогіі. У 1915 г. пасвечаны ў ксяндза. Служыў у Петраградзе і Маскве. Вучыўся ў Папскім інстытуце (Ватыкан). У 1929 г. уступіў у ордэн езуітаў, прыняў грэка-каталіцкі абрад і накіраваны настаяцелем у Слонім. У 1932–1937 гг. выдаваў уніяцкую беларускую газету “Да злучэння”. З 1934 г. прафесар фундаментальнай тэалогіі і кананічнага права ў Папскай усходняй семінарыі (г. Дубна, Украіна). З 1939 г. Беларускі грэка-каталіцкі экзарх Украінскай уніяцкай мітраполіі. Арыштаваны гестапа. Памёр у турме.
    У Беларускай грэка-каталіцкай царкве зараз прадпрымаюцца спробы пачаць працэс яго беатыфікацыі, як вязня і пакутніка фашызму ў каталіцкай царкве.

        Варыянтная форма імя
    Злучэнец, Антоні (псеўданім)
    Неманцевич, Антоний Иванович (религиозный деятель ; 1893—1943) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларускі грэка-каталіцкі пакутнік Антон Неманцэвіч (1893–1943) / Я. Усошын, С. Гаек. ― Полацк, 2023.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5. — Мінск, 1999.
    Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794–1991 : энцыклапедычны даведнік. У 3 т. Т. 2 / Л. Маракоў. — Мінск, 2003.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 13.07.2023.
    Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях". Дата звароту: 13.07.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере