unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Кастрыца, вёска (Барысаўскі раён)

    Вядома з 17 ст. У 1670 г. вёска ў Замкавай воласці Аршанскага павета Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. З 1795 г. у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1897 г. – у Зачысценскай воласці Барысаўскага павета. З 01.01.1919 г. – у БССР, з лютага 1919 г. – у Літоўска-Беларускай ССР, з 1920 г. – у БССР. З 1924 г. – у Жыцькаўскім сельсавеце Барысаўскага раёна Барысаўскай, у 1927–1930 гг. – Мінскай акруг. З 1938 г. – у Мінскай вобласці. У 1941–1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1957–2009 гг. – у складзе Бродаўскага сельсавета. У 2009–2018 гг. – у Зачысценскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Прыгарадным сельсавеце Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

        Гл. таксама
    Кострица, деревня (Борисовский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2010.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 30.06.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере