unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Станкаўцы, вёска (Ваўкавыскі раён)

    Вядома з 17 ст. як вёска Ваўкавыскага павета Навагрудскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1795 г. – у Расійскай імперыі, у Ваўкавыскім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай губерняў. З 1915 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, у 1919–1920 гг. – польскімі войскамі. З 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у Польшчы, у Роскай гміне Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. З 1940 г. – у Боблаўскім сельсавеце Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці. У 1941–1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1944 г. – у Гродзенскай вобласці, з 1954 г. – у Дзятлавіцкім, з 1961 г. – у Ваўкавыскім сельсаветах. З 1965 г. – у Роскім пасялковым Савеце Ваўкавыскага раёна. З 2014 г. – у Роскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў складзе Роскага сельсавета Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Гл. таксама
    Станковцы, деревня (Волковысский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2015.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 19.06.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере