unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Герасіменка, Аляксандр Міхайлавіч (дзяржаўны дзеяч ; дыпламат ; 1946—2017)

    Месца нараджэння: г. Узда Мінскай вобласці. Беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат. Скончыў машынабудаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута па спецыяльнасці "Інжынер-механік" (1969). Працаваў на Беларускім аўтамабільным заводзе (Жодзіна), Мінскім трактарным заводзе, ваенным заводзе ў Савецкай Арміі (ГДР), у сектары знешнеэканамічных сувязей Мінскага праектна-тэхналагічнага інстытута Міністэрства трактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання СССР. У 1977–1990 гг. – намеснік старшыні, старшыня Партызанскага райвыканкама г. Мінска, першы сакратар Партызанскага райкама КПБ г. Мінска, у студзені – маі 1990 г. – другі сакратар Мінскага гаркама КПБ. У 1990–1995 гг. – Старшыня Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Быў членам Канстытуцыйнай камісіі Вярхоўнага Савета БССР і Рэспублікі Беларусь 12 склікання. У 1995–2000 гг. – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыя і Грэцкай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве. У 2000–2006 гг. – намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2006–2013 гг. – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы.

        Гл. таксама
    Герасименко, Александр Михайлович (государственный деятель ; дипломат ; 1946—2017) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Верыў у Беларусь. Аляксандр Герасіменка. ― Мінск, 2022.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 12.06.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере