unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Мацэль, Валерый Міхайлавіч (доктар гістарычных навук ; дзяржаўны дзеяч ; нар. 1954)

    Месца нараджэння: в. Аношкі Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Гісторык, дыпламат, спецыяліст у галіне знешнеэканамічнай палітыкі Беларусі. Доктар гістарычных навук, прафесар. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1977), Дыпламатычную акадэмію МЗС Расійскай Федэрацыі (1995). Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1977–1993), у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (у 2001–2006 – загадчык кафедры знешняй палітыкі і дыпламатыі), у сістэме Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, у цэнтральным апараце і замежных установах Беларусі ў Кітаі (у 2013–2020 – Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г. Шанхай). З 2020 – у Інстытуце бізнесу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар кафедры маркетынгу. З 08.2020 – загадчык кафедры эканамічнай палітыкі і дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (інфарм. на 2023).
    Навуковыя інтарэсы: знешнеэканамічная палітыка Рэспублікі Беларусь; міжнародны гандаль; эканамічная дыпламатыя Рэспублікі Беларусь; прасоўванне беларускіх тавараў і паслуг на знешніх рынках.

        Гл. таксама
    Мацель, Валерий Михайлович (доктор исторических наук ; государственный деятель ; род. 1954) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Политика Республики Беларусь на востоке и юге Азии (1991–2002 гг.) / В. М. Мацель. — Минск, 2005.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 2. — Мінск, 2003.
    Сайт Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Персанальная старонка. Дата звароту: 27.04.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере