unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Чарняны, аграгарадок (Маларыцкі раён)

    Вядомы з 1566 г. як сяло Чарняны ў Дарапееўскім войтаўстве Палескай воласці Берасцейскага староства ў Берасцейскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1682 г. – цэнтр войтаўства Палескага ключа Брэсцкай эканоміі. Згодна з інветаром 1789 г. сяло Рудскага ключа. З 1795 г. – у Расійскай імперыі. З 1801 г. – у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1886 г. – сяло ў Велікарыцкай воласці. У 1921–1939 гг. – у Польшчы, у Велікарыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. З 1940 г. – вёска, цэнтр сельсавета Дзівінскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1941–1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1959 г. у Маларыцкім раёне. З 01.07.2011 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Чарнянскага сельсавета Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці

        Варыянтная форма назвы
    Чырняны, аграгарадок

        Гл. таксама
    Черняны, агрогородок (Малоритский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 4. Брэсцкая вобласць, кн. 2. — Мінск, 2007.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2010.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. [Т. 1]. Брестская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2009.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 07.02.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере