unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Антыёхія, старажытны горад (Турцыя)

    Заснаваны ў 300 г. да н. э. Селеўкам I Нікатарам, сталіца дзяржавы Селеўкідаў. Цэнтр грэчаскай каланізацыі Сірыі. У 64 г. да н. э. заваяваны Рымам. У пачатку н. э. Антыёхія стала адным з цэнтраў хрысціянства. З 6 ст. прыходзіць у заняпад, які павялічваўся землетрасеннямі, разбурэннем горада персамі ў 540 г. У 639 г. захоплены арабамі, у 969 г. – візантыйцамі, у 1084 г. – сельджукамі, у 1098 – 1268 гг. – сталіца Антыяхійскага княства крыжакоў. У 1268 г. разбурана егіпецкім султанам Бейбарсам. У 1516 г. уключана ў склад Асманскай імперыі пад сучаснай назвай Антак'я. У асманскую эпоху невялікае сяло, у наш час адміністрацыйны цэнтр іля Хатай у Турцыі.
    Знаходзіўся на поўдні сучаснай Турцыі, на ўсходнім беразе ракі Эль-Асі (Аронт). Сучасны горад Антак'я часткова стаіць на месцы старажытнай Антыёхіі.

        Варыянтная форма назвы
    Antiochia, старажытны горад (лацінская мова)
    Антыёхія на Аронце, старажытны горад
    Антыёхія на Дафне, старажытны горад

        Гл. таксама
    Антиохия, древний город (Турция) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Большая Российская энциклопедия. [В 35 т.]. Т. 2. — Москва, 2005.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 10.01.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере