СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Антыёхія, старажытны горад (Турцыя) |
Заснаваны ў 300 г. да н. э. Селеўкам I Нікатарам, сталіца дзяржавы Селеўкідаў. Цэнтр грэчаскай каланізацыі Сірыі. У 64 г. да н. э. заваяваны Рымам. У пачатку н. э. Антыёхія стала адным з цэнтраў хрысціянства. З 6 ст. прыходзіць у заняпад, які павялічваўся землетрасеннямі, разбурэннем горада персамі ў 540 г. У 639 г. захоплены арабамі, у 969 г. – візантыйцамі, у 1084 г. – сельджукамі, у 1098 – 1268 гг. – сталіца Антыяхійскага княства крыжакоў. У 1268 г. разбурана егіпецкім султанам Бейбарсам. У 1516 г. уключана ў склад Асманскай імперыі пад сучаснай назвай Антак'я. У асманскую эпоху невялікае сяло, у наш час адміністрацыйны цэнтр іля Хатай у Турцыі.
Знаходзіўся на поўдні сучаснай Турцыі, на ўсходнім беразе ракі Эль-Асі (Аронт). Сучасны горад Антак'я часткова стаіць на месцы старажытнай Антыёхіі.
Варыянтная форма назвы
Antiochia, старажытны горад (лацінская мова) |
Антыёхія на Аронце, старажытны горад |
Антыёхія на Дафне, старажытны горад |
Гл. таксама
Антиохия, древний город (Турция) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Большая Российская энциклопедия. [В 35 т.]. Т. 2. — Москва, 2005.
Сайт "Википедия". Дата звароту: 10.01.2023.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |