unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Міжрэчча, вёска (Мёрскі раён)

    Упамінаецца з 16 ст. як паселішча Дуброўка. У 17 ст. атрымала назву Міжрэчча. З 1793 г. – вёска ў Расійскай імперыі, у Лявонпальскай воласці, у Дзісенскім павеце Мінскай, з 1842 г. – Віленскай губерняў. У 1918 г. акупіравана германскімі войскамі. З 01.01.1919 г. – у БССР, у верасні 1919 г. – ліпені 1920 г. акупіравана польскімі войскмі. З 1921 г. – у складзе Польшчы, у Лявонпальскай гміне Дзісенскага павета Навагрудскага ваяводства, з 1926 г. – Віленскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. З 1940 г. – у Александрынскім сельсавеце Мёрскага раёна Вілейскай вобласці. У 1941–1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1944 г. – у Полацкай, з 1954 г. – у Маладзечанскай, з 1960 г. – у Віцебскай абласцях. З 16.09.1960 г. – у Павяцкім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Павяцкім сельсавеце Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Дуброўка, паселішча (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Междуречье, деревня (Миорский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2019.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 09.12.2022.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 19.12.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере