unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Мілейкі, аграгарадок (Івацэвіцкі раён)

    Вядомы з 16 ст. як сяло Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1795 г. – у Расійскай імперыі. У 1870 г. – вёска, цэнтр Мілейкаўскага сельскага таварыства, у Косаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. З 1915 г. акупіравана германскімі, з 1919 г. – польскімі войскамі. З 1921 г. – у Польшчы, у Косаўскім павеце Палескага ваяводства. У 1924 г. – у Косаўскай гміне. З 1939 г. – у БССР. З 1940 г. вёска ў Альбаўскім сельсавеце Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1941–1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1947 г. вёска ў Івацэвіцкім раёне. З 1954 г. – у Верашкоўскім сельсавеце. З 1965 г. – у Бярозаўскім, з 1965 г. – у Івацэвіцкім раёнах. З 1968 г. – цэнтр Мілейкаўскага сельсавета. У 1987 г. цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бусяж. З 02.12.2010 г. – аграгарадок.
    Знаходзіцца ў Мілейкаўскім сельсавеце Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

        Гл. таксама
    Милейки, агрогородок (Ивацевичский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 3. Брэсцкая вобласць, кн. 1. — Мінск, 2006.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 05.12.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере