unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ракавічы, аграгарадок (Шчучынскі раён)

    Упамінаецца пад 1524 г. у складзе аднайменнага маёнтка, у Лідскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1795 г. – у Расійскай імперыі, у Лідскім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай, з 1842 г. – Віленскай губерняў. У 1866 г. – у Ражанкоўскай воласці. Са жніўня 1915 г. акупіраваны германскімі войскамі, з красавіка 1919 г. да ліпеня 1920 г. і з кастрычніка 1920 г. – польскімі войскамі. З 01.01.1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у Польшчы, у Ражанкаўскай гміне Лідскага, з 1929 г. – Шчучынскага паветаў Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, у Баранавіцкай вобласці, з 1940 г. – цэнтр Ракавіцкага сельсавета. У 1941–1944 гг. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1944 г. – у Гродзенскай вобласці. З 03.08.2011 г. – аграгарадок. З 2013 г. – у Орлеўскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Орлеўскім сельсавеце Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Гл. таксама
    Раковичи, агрогородок (Щучинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 13. — Мінск, 2001.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2017.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 25.10.2022.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 25.10.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере