unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Новы Двор, аграгарадок (Мінскі раён)

    У 1567 г. сяло, шляхецкая ўласнасць М. Служкі, у Мінскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1590–1600 гг. сяло, цэнтр маёнтка. У 1772 г. мястэчка і вёска, уласнасць Прушынскіх. З 1793 г. у складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце. У 1897 г. вёска ў Сеніцкай воласці Мінскага павета. З лютага да снежня 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, з ліпеня 1919 г. да ліпеня 1920 г. і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 г. – войскамі Польшчы. З 1919 г. – у БССР, з 1924 г. – вёска, цэнтр Навадворскага сельсавета Самахвалавіцкага раёна Мінскай акругі (да 1930 г.). З 1931 г. уключана ў межы Мінска. З 1935 г. – у Мінскім раёне. З 1938 г. – у Мінскай вобласці. У 1941–1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1954–1960 гг. – у Гутаўскім сельсавеце. З 1960 г. – цэнтр Навадворскага сельсавета. З 06.07.2010 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Навадворскага сельсавета Мінскага раёна Мінскай вобласці.

        Гл. таксама
    Новый Двор, агрогородок (Минский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2012.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 5. Минская область. В 3 кн. Кн. 3. — Минск, 2019.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 14.10.2022.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 14.10.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере