СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Быліна, Янка (паэт ; 1883—1955) |
Месца нараджэння: в. Лакцяны, Свянцянскі павет Віленскай губерні (цяпер Астравецкі раён Гродзенскай вобласці). Беларускі рыма-каталіцкі святар, паэт і драматург. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1907), у тым жа годзе пасвечаны ў святары. Служыў у касцёлах на Слонімшчыне, Вілейшчыне, Ашмяншчыне, Віленшчыне. З 1933 г. служыў на Беласточчыне. За ўжыванне беларускай мовы ў казаннях праследаваўся польскімі ўладамі.
Друкаваўся з 1917 г. ў газеце "Гоман", у перыядычных выданнях Заходняй Беларусі. Аўтар зборнікаў паэзіі "На прызьбе", "На покуці", камедыі "Выбар старшыні", рэлігійных твораў "Ружанец да Найсвяцейшае Дзевы Марыі", "Песні жальбы або набожныя разважанні аб муках і смерці Збаўцы Езуса Хрыста", "Дарога крыжа".
Варыянтная форма імя
Bylina, Janka (1883—1955) |
I. B. (1883—1955) (псеўданім) |
Семашкевіч, Іван (1883—1955) (сапраўднае імя) |
Я. Б (1883—1955) (псеўданім) |
Ядловец (1883—1955) (псеўданім) |
Гл. таксама
Былина, Янка (поэт ; 1883—1955) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 1. — Мінск, 1984.
Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 3. — Мінск, 1996.
Pieśni žalby : nabožnaje razwažańnie muki i śmierci Zbaûcy nažaha Jezusa Chrystusa / pierakłaû I. B. — [Wilnia], 1929.
Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 1. — Мінск, 1992.
БД "Беларусь у падзеях i асобах"
Сайт "Вікіпедыя".
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |